О нас

Моднае адзенне – прываблівасць і камфорт! 

Мы з'яўляемся адным з буйнейшых вытворцаў адзення для цяжарных у Польшчы. Наша фірма заснаваная ў 1993 годзе. Стваралася яна групай адзінадумцаў, якія з імпэтам ажыццяўлялі свае творчыя ідэі і цяжка працавалі, каб зрабіць марку "Mama і Ja" устойлівай і пазнавальнай у Еўропе. З таго часу мінула амаль два дзесяцігоддзя. Зараз "Mama і Ja" – гэта ўжо каманда прафесіяналаў з велізарным досьведам, але ўсё тым жа імпэтам. У дадзены момант фірма складаецца з некалькіх аддзелаў, якія супольна працуюць дзеля посьпеху прадпрыемства. Маем сучасную вытворчасць у Польшчы, а таксама гандлёвых прадстаўнікоў у абраных краінах Еўропы. Нашу прадукцыю можна набыць на ўсёй тэрыторыі Польшчы, а таксама па-за межамі краіны.

Адзенне "Mama і Ja" – гэта шырокі выбар тунік, нагавіц, кашуль, сукенак і спадніц якія будучыя мамы могуць насіць напрацягу ўсёй цяжарнасці. Мамам, якія працуюць, прапануем адмысловую калекцыю адзення для працы.

Мы заўсёды клапаціліся аб тым, каб наша адзенне для цяжарных жанчын вылучалася стылем, цікавым колерам, эфектным фасонам. Нашы ўборы падкрэсліваюць жаноцкасць і прываблівасць нашых кліентак, прызначаныя для жанчын сучасных, упэўненых у сабе, якія ўсведамляюць сваю прыгажосць.

На прадпрыемстве выкарыстоўваем сучасную тэхналогію вытворчасці. Усе калекцыі мы выконваем з тканіны найвысокай якасці вытворчасці Італіі альбо Францыі. На першае месца ставім дасканалую якасць канчатковага вырабу. Прагнем, каб у нашым адзенні будучыя мамы адчувалі сябе цалкам камфортна. Цэнім меркаванні нашых кліентак, якія заўсёды натхняюць нас на працу. Уласна ім мы абавязаныя нашым посьпехам.
Не кажам, што мы найлепшыя, папросту ўсё для гэтага робім...
Калектыў "Mama і Ja"